Пракаціцца б на гэтых санках. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

В свободное время
Сярод шматлікіх музейных экспанатаў браслаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ёсць, здавалася б на першы погляд, звычайныя і простыя рэчы, аднак яны расказваюць пра паўсядзённае жыццё людзей.

Як, напрыклад, санкі на гэтым фотаздымку. Яны зроблены з дрэва ў 1956 годзе. Санкі захаваліся ў добрым стане, бачны нават колер фарбы. А ім ужо больш за 60 гадоў! Дзеці, для забаў якіх яны былі зроблены, ужо даўно выраслі і, напэўна, маюць сваіх унукаў, а іх зімовая цацка стала экспанатам адной з калекцый музейнага аб’яднання. Вось так, дзякуючы гэтай установе, захоўваецца летапіс жыцця браслаўчан. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *