Дзень прызыўніка: 60 браслаўчан атрымалі павесткі ва ўрачыстай абстаноўцы

Власть и общество
Ва ўсе часы армія лічылася школай жыцця, пасля якой хлопцы становяцца сапраўднымі мужчынамі, гатовымі абараняць сваю краіну, дом, родных. Кожную вясну і восень тысячы маладых прызыўнікоў з усіх куткоў Беларусі адпраўляюцца служыць Радзіме.

На мінулым тыдні святочнае мерапрыемства — Дзень прызыўніка — адбылося і на Браслаўшчыне. Віноўнікамі ўрачыстасці сталі 60 браслаўчан, якім мае быць папоўніць рады ваеннаслужачых у бягучы восеньскі прызыў.

Адпраўка маладога папаўнення пачнецца 15 лістапада. Нашы юнакі будуць служыць ва ўнутраных, пагранічных, сухапутных вайсках і ВДВ.

З пажаданнямі і наказам ім выступіў ваенны камісар Браслаўскага раёна Віталь Грамніцкі:

— Берагчы і абараняць тое, што табе дорага, — высакародная місія. Так, у арміі не бывае лёгка, але гэта школа загартоўкі і станаўлення характара. Атрыманыя там навыкі і ўменні, безумоўна, спатрэбяцца вам у далейшам жыцці. Важна не зламацца, мець пачуццё ўласнай годнасці, дапамагаць адзін аднаму, слухаць камандзіраў, быць трывалым. Жадаю пераадолець усе цяжкасці, прайсці ваенную падрыхтоўку з годнасцю, стаць сапраўднымі мужчынамі і абаронцамі.

Паспяховай службы прызыўнікам пажадалі таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Вялічка, старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Вера Сяліцкая і РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Леанід Мікшта.

Пасля шчырых слоў наказа для юнакоў надышоў хвалюючы момант: В. Грамніцкі і В. Вялічка ўручылі ім павесткі. Свае музычныя віншаванні будучым абаронцам Радзімы адрасавалі і артысты РЦК.

У размове з прызыўнікамі ўдалося высветліць, што служыць яны ідуць з упэўненасцю, што армія іх умацуе і загартуе, стане выдатнай праверкай на трываласць. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *