Юныя браслаўчане вывучаюць з маленства беларускую мову і народныя традыцыі

Власть и общество
Такім яскравым і ў той жа час надзвычай цёплым і пяшчотным атрымалася чарговае свята ў першым гарадскім дзіцячым садзе. А прысвячалася яно году малой радзімы і роднай беларускай мове.

Дарэчы, выхавальнікі гэтай дзіцячай установы пра важнасць ведання мовы не забываюць: вывучаюць з малымі беларускія вершы і песні, праводзяць заняткі па-беларуску.

Ды і прылашчыць ці пажурыць на роднай мове атрымліваецца так натуральна! Вось і на свяце дзеці з задавальненнем расказвалі вершыкі, спявалі, гулялі ў народныя гульні. Акрамя таго, даведаліся ад выхавальнікаў цікавыя факты пра сваю малую радзіму. ■

Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.