Школы Браслаўскага раёна зладзілі для вучняў «Дзень здароўя»

Спорт и здоровье
Традыцыйны дзень здароўя, прысвечаны актыўнаму ладу жыцця, прайшоў у суботу ў школах раёна.

Кожная ўстанова адукацыі распрацавала свой план гэтага маштабнага мерапрыемства. Напрыклад, вучні 5 — 6 класаў другой гарадской школы сабраліся на стадыёне, каб прадэманстраваць спрыт у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Перад пачаткам лідары маладзёжнай арганізацыі школы правялі флэшмоб. З азартам удзельнікі фізкультурнага свята прыкладалі ўсе свае намаганні, каб паказаць найлепшыя вынікі.

Вучні першай школы таксама пачалі дзень здароўя з масавага флэшмоба. Потым адна іх частка прыняла ўдзел у лёгкаатлетычным кросе, а іншыя па чарзе пераходзілі на разнастайныя тэматычныя пляцоўкі. На шахматнай школьнікі змагаліся на гульнявых палях.

Цесным колам эрудыты шукалі правільныя адказы на пытанні віктарыны. Трэба было прадэманстраваць і добрыя навыкі ваджэння веласіпеда. Юныя турысты на хуткасць расцягвалі палатку, скакалі школьнікі і праз скакалку.

Але самай цікавай была станцыя «Азбука бяспекі», дзе хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі супрацоўнікі РАНС і вучні профільнага класа СШ № 2.

Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны па правілах бяспекі, хлопцы змаглі прымерыць касцюм пажарнага і далучыць пажарны шланг да машыны.

Дзень здароўя прынёс школьнікам зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *