У дзень першакурсніка Відзаўскі каледж разам з БРСМ прыняў новых навучэнцаў у сваю дружную сям’ю

Власть и общество
Сёлета Відзаўскі каледж прыняў у сваю дружную сям’ю новых дзяўчат і хлопцаў. І каб яны змаглі стаць паўнавартаснымі навучэнцамі, на мінулым тыдні для іх прайшоў дзень першакурсніка разам з БРСМ.

У фае ўстановы адукацыі разгарнулася інтэрактыўная пляцоўка, якая адлюстроўвала ўсе накірункі дзейнасці маладзёжнай арганізацыі. Безумоўна, яна ахапіла шматлікія і разнастайныя сферы інтарэсаў: гэта і грамадзянска-патрыятычны накірунак, працаўладкаванне, падтрымка здольнай і таленавітай моладзі, здаровы лад жыцця, валанцёрскі рух і міжнароднае супрацоўніцтва. Таму занятак па душы можна знайсці заўсёды, галоўнае — не стаяць у баку ад цікавых спраў.

Члены раённага камітэта БРСМ пазнаёмілі навучэнцаў з асноўнымі мэтамі і задачамі кожнага накірунку, расказалі, якія акцыі, праекты і мерапрыемствы праводзіць маладзёжная арганізацыя. Першы сакратар РК БРСМ Кацярына Сайкоўская прэзентавала новы фармат білета, расказала, якія перавагі той дае ў жыцці. Пасля чаго прыняла заявы жадаючых уступіць у рады арганізацыі.

Вельмі важна, ступаючы на самастойны шлях, быць падрыхтаваным да розных надзвычайных сітуацый. Таму інспектар РАНС Вадзім Чэкан сумесна з байцамі маладзёжнага атрада аховы правапарадку правёў акцыю «Выхад ёсць», падчас якой навучэнцы адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры нестандартных выпадках. ■

Алена ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *