Цукар у магазінах ёсць! Мы праверылі

Актуальное Экономика и финансы
Нямногія з нас здольныя ўявіць сабе жыццё без цукру. Лыжачка салодкага пяску ў ранішняй каве, тры пальцы цукровай пудры на булачцы, падсалоджаныя стравы і напіткі — усё гэта даўно і трывала замацавалася ў паўсядзённым быце. Таму нават сама думка пра тое, каб выключыць гэты стратэгічны прадукт з ужывання, які тым не менш самі ж называем белай смерцю, здаецца дзіўнай.

Вось і ў мінулую нядзелю, калі практычна ва ўсіх гандлёвых кропках г. Браслава знік з прылаўкаў цукар, мноства гараджан не на жарт расхваляваліся.

Перабоі з цукровай прадукцыяй назіраліся і ў панядзелак. Каб высветліць іх прычыну, па заданні рэдакцыі ў аўторак накіраваўся ў буйнейшыя гандлёвыя аб’екты горада — «Віталіч», «Еўраопт», «Бруснічку».

Ва ўсіх трох магазінах цукру зранку было ўдосталь і па ранейшай цане — 1 руб. 50 кап. за кілаграм. Хапала яго на складах гандлёвых прадпрыемстваў і ў пятніцу. Напрыклад, па словах таваразнаўцы «Віталіча», на вечар пятніцы салодкай прадукцыі налічвалася звыш 7 тон. І нават цяжка было ўявіць такі ажыятаж, каб за суботу — нядзелю яе раскупілі. Таму ў панядзелак цукар завозілі аж 2 разы.

Па 4 тоны ў выхадныя дні рэалізаваў яго «Еўраопт», па тоне ў дзень прадае і «Бруснічка».

Па словах работнікаў гандлю, цукровага пяску дастаткова таксама на складах заводаў, а скачок попыту на яго звязваюць у першую чаргу з пачаткам сезона нарыхтовак ягадаў і фруктаў,.у тым ліку і ў нашых прыбалтыйскіх суседзяў. Падаграваюць ажыятаж і нічым не абгрунтаваныя чуткі: то рэспубліканскія стабілізацыйныя фонды цукру вычарпаны, то цана нібыта «ўзляціць».

 

Казімір ПЯТУШКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *