У Грытунах знайшлі схованку царскіх грошай

Калейдоскоп

У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў захоўваюцца дзве дошчачкі, змацаваныя паміж сабой. На першы погляд самыя звычайныя, але, як потым высвятляецца, з таямніцай. Як расказалі супрацоўнікі фондаў, гэта схованка для грошай, якую знайшлі ў стале адной з хат у вёсцы Грытуны. Прымацаваная знутры, даволі плоская, яна была нябачная.

Гісторыя замоўчвае, каму належаў гэты прадмет, але багацце, па тых мерках, там было схавана нядрэннае. Так, між дошчачак захоўваліся грошы 1898 — 1909 гг. Пры гэтым яны добра захаваліся. Цікава, што разам з грашамі былі знойдзены і два фрагменты газеты 1921 года.

Дарэчы, у фондах захоўваецца шмат цікавых экспанатаў. Сачыце за нашымі публікацыямі. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

На фота: Старадаўняя схованка, знойдзеная ў Грытунах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *