Вясновае зарыбленне Браслаўскіх азёр

Экономика и финансы

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» ў канцы красавіка правёў першае вясновае зарыбленне вадаёмаў

У рыбгасе «Навінкі» прыродаахоўная ўстанова закупіла 1 млн 215 тыс. штук лічынак шчупака і запусціла 300 тыс. іх у в. Поцех, 515 тыс. — у в. Дрывяты, 150 тыс. — у в. Вой- са і 250 тыс. — у в. Бужа.

Як паведамілі ў навуковым аддзеле нацпарка, з 2015 года ўстанова пачала добрасумленна зарыбляць вадаёмы, перададзеныя ёй у бязвыплатнае карыстанне, і на пералічаных вышэй азёрах закрыла норму ў адпаведнасці з рыбалоўна-біялагічнымі абгрунтаваннямі. Прычым калі на в. Поцех адбылося аднаразовае поўнае зарыблен- не, то на астатніх — гэта дазарыбленне, бо, да прыкладу, у в. Бужа летась ужо было выпушчана 200 тыс. лічынак шчупака, у в. Дрывяты — 285 тыс. штук у 2016-м і 200 тыс. у мінулым годзе. Таму наступ- ны цыкл зарыблення, скажам, для в. Дрывяты пачнецца ў 2020 г.

Згодна з новым цыклам у маі запланавана таксама зарыбіць лічынкай шчупака з уласнага рыбагадавальніка «Мякяны» азёры Болта, Цно, Мядведна і Золава, а восенню — Саванар.

Дарэчы, каля 9 тыс. руб., што затраціў нацпарк на пакупку лічынак у «Навінках», — гэта ўласныя сродкі прыродаахоўнай установы, выручаныя ад продажу пуцёвак на аматарскае рыбалоўства. Таму кожны рыбалоў-аматар можа цешыць сябе тым, што ў праведзеным зарыбленні ёсць і яго асабісты ўклад.

■ Казімір ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *