БРСМ ищет желающих подработать

В свободное время

Праца ў летні перыяд і шанс самастойна зарабіць грошы — такія магчымасці для студэнтаў прапануе ГА БРСМ у рамках акцыі «Выбіраем студатрад» пад дэвізам «Труд — крут!».

Як расказалі ў райкаме БРСМ, галоўная задача праекта — сфарміраваць базу даных жадаючых працаваць, а таксама інфармаваць патэнцыяльных удзельнікаў студатрадаў пра існуючыя вакансіі. Такая акцыя праходзіць па ўсёй краіне. Як паказвае шматгадовая практыка, мно- гія дзяўчаты і юнакі хочуць папрацаваць у вольны час і мець свае грошы на кішэнныя расходы.

Браслаўскі райкам БРСМ на мінулым тыдні пабываў у Відзаўскім каледжы, дзе арганізаваў кірмаш вакансій. Падчас сустрэчы актывісты праінфармавалі моладзь пра магчымасці працаўладкавання ў перыяд 3-га працоўнага семестра, умовы залічэння ў студатрады і перавагі работы ў іх, а таксама агучылі даныя аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін райвыканкама пра наяўныя прапановы працы.

Кожнаму жадаючаму была прадастаўлена магчымасць запоўніць анкету: адзначыць свае перавагі па профілі студатрада, відах работ і памеры заработнай платы, што павінна дапамагчы своечасова і якасна сфарміраваць студэнцкія атрады з улікам пажаданняў маладых людзей.

Як паказала мерапрыемства, моладзь зацікаўлена магчымасцю папрацаваць і атрымаць грашовы даход у пазавучэбны час, а значыць, акцыя «Выбіраем студатрад» прыйдзецца дарэчы, асабліва перад летнімі канікуламі.

■ Алена НАБЕЕВА.