Як знайсці справу, якая будзе прыносіць задавальненне

Власть и общество

Вызначыцца з будучай прафесіяй — задача няпростая для кожнага. Як у вялікай колькасці разнастайных спецыяльнасцей знайсці сваю справу, якая будзе прыносіць радасць і задавальненне і ў той жа час дазволіць заставацца запатрабаваным прафесіяналам? Пра гэта і многае іншае можна было даведацца на мінулым Тыдні прафарыентацыі, што праходзіў ва ўстановах адукацыі раёна.

8

На працягу шасці дзён у школах праводзіліся тэматычныя класныя гадзіны, гутаркі і сустрэчы. Вучні малодшых класаў у конкурсе малюнкаў з задавальненнем расказвалі пра прафесіі сваіх баць- коў. Удзельнічаючы ў хіт-парадах прафесій, старшакласнікі даведаліся пра тое, якія спецыяльнасці сапраўды карыстаюцца папулярнасцю на рынку працы, якія іх перспектывы ў розных сферах бізнесу. На сходах педагогі расказвалі бацькам пра шляхі ўзаемадзеяння са сваімі дзецьмі, як правільна скарэкціраваць іх прафесійныя перавагі. Таксама ў школы запрашаліся прадстаўнікі пэўных прафесій, якія дапамагалі вучням сфарміраваць рэальныя ўяўленні пра тыя ці іншыя сферы дзейнасці. Ды і самі педагогі збіраліся на семінарах, дзе выпрацоўвалі новыя эфектыўныя метады і формы работы са школьнікамі ў прафарыентацыйным накірунку.

У суботу ў рамках Тыдня на базе гімназіі прайшоў адкрыты форум. Падчас яго правядзення адбылася сустрэча вучняў 9 — 11 класаў раёна з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэднеспецыяльных устаноў рэспублікі. Запрошаныя госці падрабязна расказалі, дзе і на каго вучаць, якія ўмовы прыёму і што за перспектывы дае тая ці іншая спецыяльнасць іх установы. Выступленні суправаджаліся відэапрэзентацыямі. І як заўсёды, навучэнцы Відзаўскага каледжа свае спецыяльнасці паказалі творча і цікава.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *