IMG_7740 (Small)

Фарфор з розных краін у музеі

В свободное время

Супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў не перастаюць здзіўляць браслаўчан. На гэты раз на агляд выстаўлены фарфоравыя рэчы з фондаў установы. Выстаўка ўнікальная ўжо толькі тым, што экспанаты дэманструюцца ўпершыню.

Цікавая экспазіцыя, якая аб’ядноўвае посуд і рэчы з фарфору і фаянсу, размяшчаецца ў гісторыка-краязнаўчым музеі. Яе рыхтавалі на працягу некалькіх месяцаў, бо трэба было не проста выставіць, але яшчэ і расказаць гісторыю кожнага экспаната. І чым больш супрацоўнікі фондаў вывучалі клеймы фабрык-вытворцаў, тым больш цікавых адкрыццяў яны рабілі. Напрыклад, як высветлілася, сярод экспанатаў ёсць посуд, які вырабляўся Каралеўскай фарфоравай мануфактурай (Германія) для вермахта.

Увогуле ж на выстаўцы прадстаўлены прадметы, якія выпускаліся ў Заходняй Еўропе, Расійскай імперыі і СССР. Цікава пабачыць, як яны адрозніваюцца афармленнем. Дзеля таго, каб было прасцей наведвальнікам, падрыхтавана інфармацыя пра кожны прадстаўлены завод.

Як музейным супрацоўнікам давялося сабраць такую цікавую калекцыю? Гэта праца не аднаго дня: яна вялася з заснавання музея. Адны рэчы прыносілі браслаўчане, некаторыя знаходзіліся падчас экспедыцый. Так, напрыклад, фарфоравая лялька, якую адшукалі ў закінутай сядзібе ў Медзюках, трапіла да работнікаў музея не ў самым выдатным стане. Аднак пасля рэстаўрацыі яна стала сапраўдным упрыгожваннем экспазіцыі.

Словам, выстаўка, якая цяпер дзейнічае ў гісторыка-краязнаўчым музеі, цікавая і пазнавальная. Яна, несумненна, спадабаецца як дарослым, так і дзецям. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.