1

Дэпутат Далёкаўскага сельсаветаТаццяна Іванчук: «Апраўдаць давер можна толькі канкрэтнымі справамі»

Люди

Народны выбраннік не можа быць абыякавым у гэтым трывала ўпэўнена дэпутат 1Далёкаўскага сельсавета па Стаўроўскай акрузе Таццяна Іванчук.

Чатыры гады жанчына з’яўляецца надзейным звяном паміж сваімі выбаршчыкамі і мясцовай уладай. І ставіцца да сваіх грамадскіх абавязкаў з усёй адказнасцю.

— Па-іншаму і нельга, — кажа Таццяна Яўгенаўна, — бо апраўдаць давер вяскоўцаў можна толькі канкрэтнымі справамі.

Кола бягучых клопатаў на гэтай пасадзе даволі шырокае і патрабуе нямала ўласнага часу, а іншым разам і перажыванняў. Паколькі выбаршчыкі Т. Іванчук добра знаёмыя, бо родам яна менавіта са Стаўрова, то і душа ў спагадлівай жанчыны баліць за кожнага земляка.

Найбольшая ўвага дэпутата скіравана на састарэлых жыхароў, асабліва ў зімовы перыяд. Не забудзе яна паклапаціцца пра паліва для іх, абавязкова зверне ўвагу на стан печак, акрамя гэтага, прывязе лякарствы ці прадукты. Таму з радасцю вяскоўцы сустракаюць Таццяну, каб распытаць пра навіны ці проста пагутарыць.

Вясной у народнага выбранніка клопатаў прыбаўляецца, бо жанчыне хачацца, каб родны куточак выглядаў прыгожа і дагледжана. Кожны год яна пры падтрымцы старшыні сельсавета Марыі Баліка разам са старэйшынай і актыўнымі вяскоўцамі наводзіць парадак на могілках і ў агульнаграмадскіх месцах, гаспадарам нагадвае прыбраць каля іх уласных хат, дапамагае ў гэтай справе адзінокім састарэлым. Калі прыходзіць пара апрацоўваць агароды, дамаўляецца наконт тэхнікі для пажылых агароднікаў.

— Людзі ў нас добразычлівыя і працавітыя, — падкрэслівае Таццяна Яўгенаўна, — кожны намагаецца падтрымліваць парадак каля свайго дома, упрыгожыць дворык, а з такімі адносінамі да добраўпарадкавання вырашаць надзённыя пытанні заўсёды лёгка.

А яшчэ Т. Іванчук вядзе растлумачальную работу з насельніцтвам, дасціпна даводзіць агульныя задачы.

Шмат станоўчых водгукаў пра дзейнага дэпутата выказала М. Баліка. Яна адзначыла, што ўлюбёная ў родны край і тутэйшых людзей народная выбранніца служыць на карысць яму і сваім аднавяскоўцам, не спадзеючыся на падзяку.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.