1

Браслаўчане падрыхтавалі некалькі эскізаў талісмана Еўрагульням 2019

Власть и общество Калейдоскоп

1Прыём заявак на творчае спаборніцтва ў адкрытым рэспубліканскім конкурсе на распрацоўку талісмана Еўрапейскіх гульняў — 2019 завяршаецца на гэтым тыдні. Уладальнікі першых трох прызавых месцаў атрымаюць запрашальныя білеты на мерапрыемства, а таксама камплекты парадна-спартыўнай экіпіроўкі нацыянальнай зборнай Беларусі. Падвядзенне вынікаў плануецца ў снежні ў Мінску ў будынку штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Сярод шматлікіх удзельнікаў-канкурсантаў і прадстаўнікі Браслаўшчыны. У прыватнасці, педагог дадатковай адукацыі цэнтра дзяцей і моладзі Алена Каспаровіч і яе выхаванка, вучаніца школы № 2 Анастасія Гурынова падрыхтавалі некалькі эскізаў талісмана згодна з крытэрыямі конкурсу. На днях творчыя работы былі адпраўлены ў Мінск. Па словах канкурсантак, паўдзельнічаць у конкурсе адначасова цікава, прыемна і адказна, бо адчуваеш, што робіш уклад у агульную справу падрыхтоўкі да Еўрагульняў — 2019.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.