DSC_0193

Дрысвяцкаму праваслаўнаму храму споўнілася 110 гадоў

Власть и общество Калейдоскоп

У першы дзень кастрычніка праваслаўныя прыхаджане прыйшлі да царквы святых апосталаў Пятра і Паўла, што знаходзіцца ў агр. Дрысвяты, з асабліва ўзнёслым настроем, каб адзначыць круглую дату — 110-гадовы юбілей мясцовага храма.DSC_0193Пачалося святкаванне з урачыстага богаслужэння, якое ўзначаліў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій. Яму саслужылі настаяцелі дрысвяцкага храма іерэй Ігар Чачуковіч і царквы вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы агр. Арэхаўна Ушацкага благачыння іерэй Аляксандр Таляронак. Словы сумеснай малітвы перадавалі светлы і радасны настрой, гучаў ён і ў песна- пеннях маладзёжнага хору пад кіраўніцтвам рэгента Кацярыны Гардзевіч.

DSC_0157

Пасля богаслужэння адбыўся хрэсны ход з малебнам святым першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу, пасля чаго ўладыка Феадосій звярнуўся да прыхаджан з пропаведдзю на Евангельскае чытанне і павіншаваў усіх прысутных з юбілеем царквы. Правячы архіерэй таксама надзяліў салодкімі падарункамі дзяцей, якіх было многа на ўрачыстасці. Усім вернікам уладыка даў архіерэйскае благаславенне і ўручыў па іконцы.

20171001_084125

Настаяцель мясцовага храма ў сваю чаргу падзякаваў архіепіскапу Феадосію, духавенству, маладзёжнаму хору за радасць, падзеленую імі з прыхаджанамі падчас урачыстасці, а таксама адзначыў цёплымі словамі, кветкамі ды салодкімі падарункамі дзейнасць царкоўнага актыву, дабрадзеяў у апекаванні над храмам і падрыхтоўцы яго да юбілею.

 

У гонар 110-годдзя царквы была наладжана цікавая фотавыстава. Увагу прысутных прыцягнуў і пах смачнай выпечкі: урачыстасць прадоўжылася сумеснай трапезай.

Многія і добрыя гады храму-юбіляру!20171001_154059Праваслаўная царква Пятра і Паўла ў Дрысвятах узведзена ў 1907 годзе па праекце архітэктара А. Шпакоўскага. Сусветную вядомасць храм набыў дзякуючы цудоўна ўзноўленаму рэтраспектыўна-рускаму стылю будынка. Свята-Петрапаўлаўская царква была пабудавана на сродкі рускага роду Залатаровых, а дакладней, яго прадстаўніцы Алены фон Гільдэнбант і яе мужа.

■ Іерэй Ігар ЧАЧУКОВІЧ,

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.