Выхавльнік дзіцячага сада Юлія Падоба часцінку свайго сэрца і душы аддае дзецям

Власть и общество Люди

Колькі розных роляў штодзённа трэба пражываць выхавацелю дзіцячага сада! Ён павінен быць ласкавай маці, добрым сябрам, мудрым настаўнікам для кожнага малога. Але галоўнае — гэта ад усяго сэрца любіць няўрымслівых «чамучак».7

Пяць гадоў часцінку свайго сэрца і душы аддае дзецям выхавацель дзіцячага сада № 2 г. Браслава Юлія Падоба. За гэты час яна ўжо падрыхтавала да школы свой першы поўны выпуск выхаванцаў. Цяпер пад яе апекай 22 хлопчыкі і дзяўчынкі другой малодшай групы — вясёлыя, гарэзлівыя, цікаўныя, з рознымі характарамі і звычкамі. Каманда вялікая, што і казаць, але Юлія Аляксандраўна змагла падабраць ключык да кожнага.

Прыгожая, прыветлівая, заўсёды з усмешкай і ў добрым настроі, Ю. Падоба штодзень, як той клапатлівы садоўнік, прывівае дзецям лепшыя якасці і раскрывае іх адметныя рысы. Бацькам жа застаецца толькі захапляцца, калі сынуля ці дачушка, прыйшоўшы з садзіка, бойка дэкламуе вершык, паказвае прыгожы малюнак, дэманструе падзелку або расказвае, як трэба дзейнічаць пры ўзнікненні пажара.

— Ніколі не сумнявалася ў выбары прафесіі, — кажа Ю. Падоба. — Яна дае магчымасць пастаянна знаходзіцца ў свеце дзяцінства, казкі і фантазіі. А яе значнасць асабліва ўсведамляеш, калі бачыш зацікаўленыя вочкі дзяцей.

Ды і бацькі з задавальненнем ідуць насустрач таленавітаму педагогу. Яны з’яўляюцца галоўнымі памочнікамі ў выхаванні сваіх дзяцей, актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах. —

Юлія Аляксандраўна — выхавацель з вялікай літары, — характарызуе калегу загадчык дзіцячага сада Марына Савіцкая. — У яе педагагічнай скарбонцы шмат цікавых методык і распрацовак, творчых знаходак.

Тым не менш, педагог пастаянна ў пошуку новага і крэатыўнага. Таму не дзіўна, што дзеці з радасцю прыходзяць у садзік і з пяшчотай называюць сваю выхавацельніцу «наша Юля».

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *