Тэрміны збору ягад вызначаны

Калейдоскоп

sbor_brusnikiВіцебскі абласны камітэт сваім рашэннем № 439 ад 28 ліпеня 2017 года вызначыў канкрэтныя тэрміны збору і закупак брусніц і журавін.

Узгаданым дакументам сезон збору брусніц адкрываецца 26 жніўня, журавін — 9 верасня.

Даводжу да ведама насельніцтва раёна, што збор і нарыхтоўка дзікарастучых ягад дазволена на ўсіх участках ляснога фонду, акрамя тых, дзе гэты від дзейнасці забаронены заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Збіраць ягады забараняецца з прымяненнем механічных сродкаў, так званых камбайнаў, грэбняў і іншых, якія наносяць шкоду раслінам.

■ Віталь БУДА, начальнік міжраённай інспекцыі АЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *