Нарыхтоўка ягад і грыбоў у разгары

Актуальное

Лета — цудоўная пара адпачынку, забаў, цікавых падарожжаў, шчодрае на фарбы, садавіну ды гародніну, а таксама на разнастайныя дары лесу. І пакуль адны браслаўчане атрымліваюць асалоду ад духмяных сакавітых пладоў і ягад ды робяць запасы вітаміннай прадукцыі на зіму, другія стараюцца знайсці дадатковы заробак. Такую магчымасць ім прадастаўляюць нацыянальны парк і райпа, якія вядуць нарыхтоўку чарніц і лісічак.-hopsvM4R3g

Праўда, сёлета багатага ўраджаю, відаць, чакаць не прыходзіцца. Па словах галоўнага ляснічага нацпарка Уладзіслава Цецяронка, чарніц у лесе значна менш у параўнанні з мінулым годам і яны драбнаватыя, бо нечаканыя вясновыя замаразкі і снегапады нанеслі ягаднікам адчувальную шкоду. Тым не менш, нарыхтоўка лясных дароў патроху ідзе: ягады і грыбы ад насельніцтва прымаюць у пяці лясніцтвах — Барунскім, Опсаўскім, Відзаўскім, Казянскім і Ёдскім. За адзін кілаграм чарніц даюць 2,55 руб., за лісічкі прапануюць 3,10 руб.863307_200

Надвор’е ўносіць карэктывы і ў планы нарыхтовак мясцовай спажыўкааперацыі: працяглыя дажджы зусім не спрыяюць збору ягад. Але, як расказала начальнік аддзела нарыхтовак, прамысловасці і знешнеэканамічнай дзейнасці Браслаўскага райпа Леангіна Стрышко, жыхары раёна актыўна цікавяцца ўмовамі прыёмкі і ўжо прынеслі першыя вёдры з чарніцамі. Нашы кааператары маюць разгалінаваную нарыхтоўчую сетку ў вёсках, прымаюць таксама ягады ў магазінах сустрэчнага продажу ў Браславе, Відзах, Ахрэмаўцах, на складах гароднінасховішча і другаснай сыравіны, што зручна для здатчыкаў. Ды і закупачныя цэны трымаюць у райпа на канкурэнтаздольным узроўні: кілаграм чарніц каштуе 2,50 руб., лісічкі для прамысловай перапрацоўкі — 2 руб., адборныя — 3,5 руб. Прымае спажыўкааперацыя таксама чорныя і чырвоныя парэчкі — па 50 кап. Відавочна, што ягадна-грыбны сезон — самы час для папаўнення даходу браслаўчан.

■ Жанна БЯЛЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *