МАЦІ БОЖАЯ ВАЛАДАРКА АЗЁР ЗАПРАШАЕ. АНОНС

Калейдоскоп

скачанные файлыСёлета ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёр пачнуцца 18 жніўня ў 18.00 Святой імшой у касцёле.

У 19.30 усіх жадаючых запрашае канцэрт духоўнай музыкі.

Малітва праслаўлення і канферэнцыя пачнуцца ў 20.30.

Затым у 22.30 адбудзецца Набажэнства, а ў 23.30 — Ружанцовая малітва і працэсія са свечкамі.

Прадоўжыцца свята ў суботу, 19 жніўня, Святой імшой перад абразом Маці Божай Браслаўскай у 24.00.

Набажэнства Крыжовы шлях пачнецца ў дзве гадзіны ночы.

Затым у тры гадзіны адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Гадзінкі аб Безаганным зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі пачнуцца ў 7 гадзін раніцы, а ў 8 вернікаў запрашае Святая імша перад абразом Маці Божай. У 9 гадзін адбудзецца Ружанцовая малітва, а ў 11 — галоўная ўрачыстая імша на палявым алтары. ■

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *