Размова ішла пра нацыянальную спадчыну

Власть и общество

1У аўторак прадстаўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы Віцебскага аблвыканкама Таццяна Туманава сустракалася з актывам педагогаў і культработнікаў Браслаўшчыны.

Т. Туманава ўзначальвае праўленне Віцебскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» і ўваходзіць у склад ІПГ абласнога выканаўчага камітэта пад кіраўніцтвам намесніка яго старшыні Алега Мацкевіча.

Сацыякультурная палітыка беларускай дзяржавы як ключавы фактар умацавання адзінства нацыі — так гучала асноўная тэма размовы. Гутарка вялася пра багацце нашай гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку беларускай мовы. Прыемна, што «Браслаўская звязда» прагучала ў гэтым кантэксце як выданне, якое не забывае родную мову, усебакова падтрымлівае і папулярызуе яе.

Увогуле шмат цёплых слоў было адрасавана Таццянай Уладзіміраўнай браслаўскаму краю і яго жыхарам. Яна адзначыла як прыроднае багацце нашага рэгіёну, так і той клопат, які мы праяўляем у дачыненні да сваёй малой радзімы ў плане аховы прыроды і добраўпарадкавання.

Вядома, чалавек, які значную частку свайго жыцця аддаў Фонду міру, не мог абысці гэтую тэму. Так і здарылася: размова плаўна перайшла на дзейнасць грамадскага аб’яднання. Госця расказала пра гісторыю ўтварэння арганізацыі, яе мэты, накірункі дзейнасці і сучасныя ініцыятывы. Паралельна Таццяна Туманава падзякавала браслаўчанам за падтрымку Фонду, адзначыла вялікую ролю старшыні яго раённай арганізацыі Ірыны Мацук і засяродзіла ўвагу на тым, што сродкі, якія грамадзяне дапамагаюць збіраць аб’яднанню, расходуюцца празрыста і выключна на добрыя мэты.

■ Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *