Ёсць перамогі і дасягненні ў настольным тэнісе

Калейдоскоп Люди

1Аляксандра Крот, Дар’я Раманцэвіч, Аляксандра Бабуль і Анастасія Піровіч вучацца ў Опсаўскай школе. Родам дзяўчынкі з Далёкіх і Богіна. Што ж іх аб’ядноўвае? Настольны тэніс.

Некалькі разоў на тыдзень пасля ўрокаў у школе дзяўчаты спяшаюцца на заняткі ў секцыю па настольным тэнісе ад цэнтра дзяцей і моладзі. Яна працуе ў будынку былой Далёкаўскай школы. Займаецца з падлеткамі з навакольных вёсак тут Аляксандр Ларчанка. Наведвальнікі секцыі рэгулярна прымаюць удзел у раённых і міжраённых спаборніцтвах. Ёсць у іх свае перамогі і дасягненні. Напрыклад, на занальных спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў Аляксандра Крот стала другой у сваёй узроставай групе.

Нядаўна ўдзельніцы секцыі (на здымку) трапілі ў фінал абласных спаборніцтваў, якія праводзіла ўпраўленне спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама. Праходзілі фінальныя гульні ў Полацку. Канкурэнцыю складалі моцныя сапернікі. Аднак дзяўчаты здолелі заняць трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Гэтай перамогай яны задаволены і вельмі ганарацца, а пра спаборніцтвы і перажытыя эмоцыі ім яшчэ доўга будуць нагадваць дыплом і бліскучыя медалі.

■ Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *