Супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта завіталі да бабулі з падарункамі

Акции, конкурсы, выступления

1На святы звычайна робяць падарункі. Але ж не ва ўсіх ёсць родныя і блізкія, шмат і адзінокіх людзей.

Напярэдадні Дня інвалідаў, які адзначаецца 3 снежня, супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта пацікавіліся ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, да каго з адзінокіх людзей можна завітаць з віншаваннямі і падарункамі.

У складчыну купілі шмат харчовых прадуктаў, фруктаў, мыючыя сродкі, саладосці і нечакана наведалі 89-гадовую Ганну Белусь. Ганна Уладзіславаўна — інвалід з дзяцінства. Цяпер у яе няма ўжо нікога з родных. Але яна не абдзелена дзяржаўнай падтрымкай: атрымлівае пенсію па інваліднасці, тры разы на тыдзень дапамагчы ў хатніх справах да яе прыходзіць сацыяльны работнік. Нягледзячы на сталы ўзрост і хваробу, жанчына даволі жвава трымаецца і адмаўляецца ад прапановы дажыць свой век у доме для састарэлых і інвалідаў.

Нечаканым гасцям Ганна Уладзіславаўна здзівілася, а ўзрадавалася больш не прынесеным падарункам (“Усё ў мяне ёсць”, — казала), а ўвазе да яе старасці з боку незнаёмых людзей.

■ Тэкст і фота Казіміра ПЯТУШКІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *