cisafisha_144949542152

З 19 снежня пачнуць працаваць елачныя базары. ЦЭНЫ НА ЕЛАЧКІ АБЯЦАЮЦЬ НЕ КАЛОЦЦА

Актуальное

cisafisha_144949542152Зімовыя святы прыносяць многа прыемных клопатаў, але галоўны з іх — знайсці прыгожую елачку, каб стварыць у доме асабліва святочны настрой. Да Новага года і Калядаў застаюцца лічаныя дні, а значыць, самы час заняцца яе пошукамі.

Па словах галоўнага ляснічага нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” Уладзіслава Цецяронка, браслаўчане, якія аддаюць перавагу натуральным лясным прыгажуням, змогуць набыць іх ужо з 19 снежня. З панядзелка штодзень з 10 да 19 гадзін будзе працаваць елачны кірмаш, які традыцыйна размесціцца на пляцоўцы па вул. Кастрычніка каля магазіна мэблі “Пінскдрэў”.

Кошт дрэўцаў будзе залежаць ад памеру. Елкі вышынёй да метра плануецца прадаваць па 7,5 руб., дрэўцы ад 1 да 2 м будуць каштаваць 9 руб., ад 2 да 3 м — 13,5 руб., ад 3 да 4 м — 20,5 руб., ад 4 да 5 м — 35,5 руб., вышэйшыя за 5 м — 55 руб.

Ёсць і больш танны варыянт: набыць навагоднія ялінкі можна будзе ў лясніцтвах нацпарка. Там кошт дрэўцаў наступны: елка да метра — 6 руб., ад 1 да 2 м — 7,5 руб., ад 2 да 3 м — 11 руб., ад 3 да 4 — 16,5руб., ад 4 да 5 м — 28,5 руб., вышэйшыя за 5 м — 45 руб.

Некаторым браслаўчанам больш падабаюцца сосны: яны не саступаюць традыцыйным елкам па прыгажосці, да таго ж даўжэй радуюць вока і не так асыпаюцца. Іх таксама можна будзе набыць на кірмашы. Сасонка вышынёй да метра абыдзецца ў 8 руб., ад 1 да 2 м — 10 руб., ад 2 да 3 м — 15 руб. Калі прыйсці за імі ў лясніцтва, можна с’эканоміць каля 2-3 рублёў.

А вось аматарам дармавых лясных прыгажунь за самавольную высечку пагражае штраф да 20 БВ (каля 400 руб.). Ахова лясоў напярэдадні навагодніх святаў будзе ўзмоцнена. Таму лепш не рызыкаваць і па елку прыйсці на кірмаш.

■ Жанна БЯЛЬКО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.