0002

ВАЛЯНЦІНА САВВА І ЯЕ ШЭДЭЎРЫ СА СТУЖАК

В свободное время Калейдоскоп

0002Часам здараецца, што творчы патэнцыял у чалавека раскрываецца зусім нечакана, і для гэтага патрэбны толькі штуршок. Так атрымалася і ў жыцці выхавальніцы Друйскага дзіцячага дома Валянціны Саввы, калі сем гадоў таму назад пад уплывам тэлеперадачы яна ўпершыню ўзяла ў рукі рознакаляровыя стужкі і іголку з ніткай. І тут у жанчыны прачнуўся талент, а разам з ім — жаданне ствараць цудоўныя мастацкія вырабы.

Першыя работы, узгадвае рукадзельніца, былі нязграбнымі. Але яна не апусціла рукі. Наадварот, з’явіліся азарт і імкненне ўдасканальвацца. Крыху стараннасці, цярпення — і наступныя вырабы ўжо радавалі. Спачатку асновы майстэрства спасцігала сама, потым уважліва праглядзела ў Сусветнай павуціне разнастайныя майстар-класы.

— Безумоўна, работа карпатлівая, — кажа В. Савва, — і займае шмат часу. Але гэта своеасаблівы адпачынак і задавальненне. Такі занятак дае магчымасць сканцэнтравацца і развівае фантазію.

Захапляешся, гледзячы на прыгожыя вырабы майстрыхі: усё вельмі акуратна і праўдападобна. Нават і не верыцца, што дэталі зроблены са стужак. Кветкі, матылькі ажываюць у руках майстра і пераносяцца на чароўныя карціны. Кожная работа напоўнена дабром, святлом і любоўю.

З задавальненнем Валянціна Іосіфаўна дзеліцца сваім майстэрствам з выхаванцамі дзіцячага дома. Пад яе кіраўніцтвам дзяўчаты авалодваюць навыкамі мастацтва, і многія з іх ужо ствараюць прыгожыя акуратныя вырабы.

У кожную вольную хвіліну жанчына з радасцю акунаецца ў цудоўны свет стужак, каб ствараць незвычайныя кампазіцыі, у якія ўкладвае часцінку сваёй душы.

■ Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.