Турыстычныя спаборніцтвы

Спорт и здоровье

IMG_0698Каля 60 школьнікаў прынялі ўдзел у , якія адбыліся ў Слабодцы на мінулых выхадных.

Дзеці, якія займаюцца ў школьных турыстычных гуртках, з задавальненнем удзельнічаюць у турзлётах і спаборніцтвах, якія для іх арганізоўваюцца. Сярод апошніх былі двухдзённыя спаборніцтвы па турызме. Арганізатары падзялілі іх на два этапы.

Першы адбываўся на свежым паветры ў наваколлі Слабодкі. Дзеці за дзень пешшу пераадолелі каля  10 кіламетраў. Але пешы пераход быў няпростым. З рукзакамі за плячыма юным турыстам пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў неабходна было пераадольваць розныя перашкоды, самастойна арганізоўваць спускі і пад’ёмы, гатаваць ежу на вогнішчы і г.д. Адначасова для дзяцей гэта была і праверка турыстычных ведаў і ўменняў, і падрыхтоўка да больш сур’ёзных вандровак. Начоўка для школьнікаў была арганізавана ў спартыўнай зале Слабодкаўскай школы. Там жа на наступны дзень адбыліся спаборніцтвы ў закрытым памяшканні. Камандам неабходна было пераадолець спуск, пад’ём, “маятнік”, траверс і паказаць веданне турыстычных вузлоў. Гэтыя заданні неабходна было выканаць не толькі на хуткасць,  але і без памылак.

Па выніках двух дзён граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама атрымалі наступныя каманды. У класе “А” пераможцамі сталі турысты са школы №2, другое і трэцяе месцы занялі турыстычныя каманды з Опсаўскай школы і Друйскага дзіцячага дома. У класе “Б” перамаглі турысты з Друйскай школы, другімі сталі прадстаўнікі школы №1, а трэцімі — школы № 2.

Праз некалькі месяцаў юных турыстаў чакае новая сустрэча. Яны адправяцца ў цікавы і складаны паход. Часу падрыхтавацца да яго і адтачыць  неабходныя ўменні хапае.

Алена Набеева.

На здымку: падчас праходжання дыстанцыі неабходна сачыць не толькі за часам, але і за правільнасцю выканання задання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *