Урок не пайшоў на карысць

Человек и закон

скачанные файлыДырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” патрабуе няўхільнага выканання ўсімі кіраўнікамі і работнікамі працоўнай дысцыпліны, абавязвае неадкладна скасоўваць кантракты з работнікамі за парушэнні правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі, што пацягнулі калецтва ці смерць, за прычыненне дзяржаве, юрыдычным ці фізічным асобам маёмаснага ўрону, распіццё спіртных напіткаў у рабочы час альбо па месцы працы, а з кіраўнікамі — за непрыцягненне вінаватых асоб да адказнасці.

Разам з тым у шэрагу сельскагаспадарчых арганізацый у выніку нізкай дысцыпліны, адсутнасці дзейснага кантролю службовых асоб вадзіцелі і трактарысты дапускаюць шмат адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з бяспекай руху і эксплуатацыяй транспарту, у тым ліку гэта і кіраванне службовай тэхнікай у стане алкагольнага ап’янення ці без правоў.

Напрыклад, адзін з механізатараў ААТ “Новая Гвардыя” яшчэ ў кастрычніку 2011 года за кіраванне трактарам у нецвярозым стане судом Браслаўскага раёна быў на 5 гадоў пазбаўлены правоў і аштрафаваны на 180 базавых велічынь. Але нягледзячы на тое, што перыяд пакарання яшчэ не сцёк, кіраўніцтва “Новай Гвардыі” восенню 2015 г. зноў дапусціла механізатара працаваць на МТЗ-82. А 15 лістапада ў 19,40 супрацоўнікі ДАІ РАУС затрымалі яго ў Казянах нецвярозым за рулём гэтага ж трактара.

Прыгаворам суда вінаваты 5 студзеня 2016 г. зноў асуджаны (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, пазбаўленне правоў агульным тэрмінам 5 гадоў, 21 млн руб. штрафу). Таксама ў даход дзяржавы канфіскаваны належачы ААТ “Новая Гвардыя” МТЗ-82 як сродак здзяйснення злачынства. А прычынамі яго сталі найгрубейшыя парушэнні працоўнага заканадаўства і Дырэктывы № 1, такія як свядомы допуск да працы на тэхніцы работніка, пазбаўленага права кіраваць транспартнымі сродкамі; адсутнасць належнага кантролю службовых асоб “Новай Гвардыі” за яго абавязкамі; неналежная арганізацыя выпуску на лінію трактара і своечасовага вяртання яго на месца стаянкі, што дазволіла трактарысту ў рабочы час піць спіртное.

У сувязі з гэтым раённы аддзел следчага камітэта 4 студзеня ў адносінах да дырэктара акцыянернага таварыства распачаў крымінальную справу па прыкметах злачынства, якое кваліфікуецца як невыкананне службовай асобай прыгавора суда, які ўступіў у законную сілу (арт. 423 КК). У выніку разгляду справы ў судзе Браслаўскага раёна дырэктар ААТ “Новая Гвардыя” пакараны штрафам у памеры 70 БВ — 14700000 руб.

Юрый Кезік, пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *