dom

На жаль, сустракаюцца і раўнадушныя бацькі

Актуальное

domАб’ектам увагі чарговай рэйдавай групы ў рамках міжведамаснай акцыі “Сям’я без насілля” сталі неблаганадзейныя жыхары нашага горада.

Безумоўна, такія рабочыя сустрэчы заўсёды суправаджаюцца эмацыянальным напруджаннем, аднак па словах намесніка старшыні камісіі КСН райвыканкама Людмілы Хілько, менавіта яны дапамагаюць выявіць непаспяховыя сем’і і выпрацаваць канкрэтныя дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне становішча ў іх.

За вечар 4 лютага група наведала 15 сямей, у якіх гадуюцца 24 непаўналетнія. Як адзначыла Л. Хілько, пазітыўныя эмоцыі выклікалі некаторыя сем’і, дзе бацькі зусім нядаўна знаходзіліся на дне грамадства але, дзякуючы свайму жаданню і намаганням зацікаўленых службаў, сталі на шлях выпраўлення. А радасныя і задаволеныя вочы дзяцей — лепшыя сведкі таго, што жыццё і атмасфера ў сям’і наладжваюцца.

Ёсць і бацькі, якія імкнуцца палепшыць сваё матэрыяльнае становішча, але наракаюць на тое, што цяжка ўладкавацца на працу. Праўда, падчас зносін здалося, што многія проста прад’яўляюць залішне высокія патрабаванні да работы.

На жаль, сустракаюцца і раўнадушныя бацькі, якія не хочуць працаваць і не імкнуцца забяспечыць утульнасць для сваіх дзетак.

Безумоўна, дзяржава аказвае шматдзетным сем’ям адрасную дапамогу, але яна не павінна перакладваць на сябе канстытуцыйныя абавязкі бацькоў. Таму бацькі ў першую чаргу ў адказе за ўмовы, у якіх жывуць іх дзеці.

На 1 лютага бягучага года, паведаміла метадыст ВМК аддзела адукацы, спорту і турызму Марыя Шаломская, на тэрыторыі раёна ў 87 сем’ях выяўлена 145 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Самыя малыя дзеткі ў гэтым спісе нарадзіліся ў лістападзе мінулага года.

Пры гэтым прыемна адзначыць, што за час дзеяння Дэкрэта № 18 колькасць дзяцей, якія часова знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, на тэрыторыі раёна паступова змяншаецца.

Тым не менш палохае і той факт, што значна маладзее ўзрост бязладных мацярэй, і самай маладой усяго 22 гады.

Так, колькасць абяздоленых дзяцей вялікая, але трэба памятаць, што чужых дзяцей не бывае.

Таму родным і суседзям трэба не ўтойваць факты недабрабыту ў сем’ях, а разам з зацікаўленым службам прыкладаць намаганні, каб своечасова палепшыць у іх становішча.

Алена Пятушка.  

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.