Жыць у чысціні і парадку

Люди

IMG_4054Часта даводзіцца чуць, што сучасная моладзь у сваёй большасці дбае толькі пра сябе і сваё асабістае наваколле. Тым не менш ёсць нямала маладых людзей, якіх у значнай ступені хвалююць і інтарэсы грамадства, у якім жывуць.

Да апошніх адносіцца і Уладзімір Адахоўскі, старэйшына в. Баруны. Чатыры гады ён выконвае  грамадскія абавязкі, і за гэты час сваёй ініцыятыўнасцю і актыўнай жыццёвай пазіцыяй здолеў заваяваць аўтарытэт і ў сваіх аднавяскоўцаў, і ў мясцовай улады.

Уладзімір Пятровіч — карэнны жыхар Баруноў і, нягледзячы на адсутнасць перспектывы сваёй малой радзімы, пакідаць яе не збіраецца. Таму прыкладае шмат намаганняў, каб вёска выглядала прыгожа.

Энергічны і камунікабельны старэйшына пастаянна арганізоўвае суботнікі па навядзенні парадку. Дзякуючы яго арганізатарскім намаганням, мясцовыя жыхары добраўпарадкавалі могілкі в. Дзерукі.

Ды і ўласным прыкладам старэйшына падштурхоўвае аднавяскоцаў да дзеянныў. Так, на сваім трактары ён вывозіць смецце, чысціць дарогі, адзінокім састарэлым прывязе дровы, апрацуе агароды. У летні перыяд абкошвае безгаспадарчыя ўчасткі.

  • Жыць хочаццау чысціні і парадку , — кажа У. Адахоўскі. — Да таго ад знешняга выгляду вёскі складваецца ўражанне і пра яе жыхароў.

Адным словам, нераўнадушны вясковы “камандзір” з’яўляецца надзейным правадніком паміж вяскоўцамі і ўладай.

Алена Пятушка.

Фота аўтара.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *