Ушанавалі жанчын-ветэранаў

Власть и общество

IMG_8776 (Small)На тэрыторыі нашага раёна жывуць сем жанчын ветэранаў і ўдзельніц Вялікай Айчынай вайны, працаўнікоў тылу: Любоў Аляхновіч, Лізавета Салак, Раіса Шыкалава, Лідзія Ліннік, Паліна Кобзун, Аляксандра Талкачова, Вольга Котава. Напярэдадні цудоўнага веснавога свята Дня жанчын прадстаўнікі мясцовай улады, раённых аддзяленняў Фонду міру, савета жанчын вырашылі іх павіншаваць і ўручыць падарункі.
Усе жанчыны былі вельмі ўдзячны за такую ўвагу. А падчас размовы ўспаміналі свае маладыя гады, якія прыпалі на суровы час ваеннага ліхалецця, мірнае жыццё, працоўную дзейнасць.
На здымку: старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў віншуе з надыходзячым Днём жанчын Паліну Кобзун.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *