Прайшоў чарговы семінар

Международное сотрудничество

IMG_0976 (Small)Другі міжраённы семінар-практыкум для рабочых органаў кампанента мясцовых экалагічных планаў дзеянняў (МЭПД) прайшоў у мінулы аўторак у Полацку. Як і раней, арганізатарам выступіў Рэгіянальны экалагічны цэнтр па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Удзельнікамі мерапрыемства былі дэлегацыі чатырох раёнаў Віцебшчыны – Полацкага, Чашніцкага, Глыбоцкага і Браслаўскага. Наш раён прадстаўлялі 15 чалавек з ліку рабочай групы і каардынатараў праекта па рэалізацыі кампанента МЭПД (праграме STREAM).
Галоўная мэта семінара – навучыць ствараць граматныя тэхнічныя справаздачы па абраных накірунках экалагічнай дзейнасці, што з’яўляецца важным этапам у справе падрыхтоўкі рэгіянальных планаў, у аснову якіх яны лягуць у будучым. На самых розных аспектах напісання тэхнічнай справаздачы засяродзілі ўвагу кіраўнік праекта, галоўны спецыяліст РЭЦ Срджан Сушыч, спецыялісты цэнтра па МЭПД Міліца Дуронйіч і Зорыца Корач, нацыянальны каардынатар кампанента МЭПД у Беларусі Вячаслаў Барсукоў.
Што датычыцца браслаўчан, то нам неабходна падрыхтаваць чатыры дакументы ў адпаведнасці з абранымі накірункамі. Нагадаю, што ў адпаведнасці з праектам у нашым раёне вырашана сканцэнтраваць намаганні на павышэнні якасці пітной вады, лакалізацыі і папярэджванні распаўсюджвання баршчэўніку Сасноўскага, ліквідацыі звалак камунальных адыходаў, арганізацыі належнага догляду за грамадскімі зялёнымі тэрыторыямі, паркамі, скверамі і ахоўнымі зялёнымі палосамі.
Па рэгламенце, тэхнічныя справаздачы неабходна да 15 красавіка падаць у мясцовы фонд па садзейнічанні і развіцці міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя”, які перанакіруе дакументы ў РЭЦ.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *