Новаўвядзенне на вуліцах Браслава

Актуальное

_oOcCpDIJkYЗ’яўленне святлафораў на скрыжаваннях вуліц Булойчыка-Савецкая і Дзяржынскага-Юбілейная-Садовая для многіх браслаўчан ужо не навіна. Аднак пытанні выклікае арганізацыя дарожнага руху з улікам іх сігналаў. На мінулым тыдні адбыліся настройка і падключэнне святлафораў у тэставым рэжыме: на некаторы час названыя скрыжаванні сталі рэгулюемымі. Працэс праходзіў пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ і выявіў прабелы ў веданні нашымі ўдзельнікамі дарожнага руху пэўных пунктаў ПДР. Як адзначае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Браслаўскага РАУС Уладзімір Лапко, праблема заключаецца ў тым, што многія вадзіцелі працягваюць ездзіць па інерцыі, кіруючыся, у першую чаргу, патрабаваннямі знакаў. Каб перастроіцца, неабходны пэўны час і сур’ёзнае пераасэнсаванне звычайных, казалася б, рэчаў. Тое ж датычыцца веласіпедыстаў і пешаходаў. У сувязі з гэтым усім удзельнікам дарожнага руху ДАІ настойліва рэкамендуе перачытаць ПДР, асабліва тую іх частку, якая рэгламентуе рух на рэгулюемых скрыжаваннях.
Са старонкі газеты ж варта нагадаць, што святлафоры, як тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху, падраздзяляюцца на транспартныя і пешаходныя. Іх круглыя сігналы маюць наступнае значэнне: зялёны – дазваляе рух; зялёны, які мігае – дазваляе рух і інфармуе, што хутка будзе ўключаны забараняючы сігнал; жоўты – папярэджвае пра хуткую змену сігналаў і забараняе рух; жоўты, які мігае, дазваляе рух і інфармуе пра наяўнасць нерэгулюемага скрыжавання (Правілы прадпісваюць у такім выпадку кіравацца дарожнымі знакамі); чырвоны – забараняе рух; чырвоны ў спалучэнні з жоўтым забараняе рух і інфармуе пра хуткае ўключэнне зялёнага сігналу. Калі ж сігнал святлафору выкананы ў выглядзе зялёнага ці чырвонага сілуэта пешахода, то яго дзеянне распаўсюджваецца толькі на пешаходаў.
Другі важны аспект праблемы тычыцца месца спынення транспартных сродкаў перад скрыжаваннем. Згодна з ПДР, пры працуючых святлафорах спыняцца трэба перад знакам “STOP”, калі святлафоры знаходзяцца ў рэжыме жоўтага мігаючага сігналу, спыняцца трэба ля стоп-лініі.
Святлафоры ў хуткім часе запрацуюць у штатным рэжыме: засталося толькі ўладзіць некаторыя прававыя і эканамічныя нюансы. Хутчэй за ўсё абсталяванне будзе настроена на пастаянную работу з раніцы да вечара.
Такім чынам, рэгулюемыя скрыжаванні хутка стануць штодзённай рэчаіснасцю для браслаўскіх вадзіцеляў і пешаходаў. З гэтай нагоды АДАІ Браслаўскага РАУС заклікае браслаўчан быць больш уважлівымі, выконваць Правілы дарожнага руху і паважаць адзін аднаго.

Вячаслаў Каладынскі.oczqeikMwts

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *