Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы.

Актуальное

IMG_7990 (Small)Міжнародны форум “Інвестыцыі. Інавацыі. Перспектывы” прайшоў 6-7 лютага ў Віцебску ў бізнес-цэнтры “Марка Сіці”. Гэта адно з буйных мерапрыемстваў у Беларусі ў сферы энергазберажэння. Мэта яго – дэманстрацыя інвестыцыйнага патэнцыялу Віцебскага рэгіёну, прасоўванне інавацыйных праектаў, сучасных дасягненняў навукі, тэхнікі і тэхналогій, у тым ліку ў сферы будаўніцтва, энергетыкі, энергазберажэння, аховы навакольнага асяроддзя, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі. Арганізатарамі выступілі Віцебскія абласны і гарадскі выканаўчы камітэты, Віцебскае абласное ўпраўленне па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліва-энергетычных рэсурсаў, КУП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу”.
Праграма форуму была разнастайнай і насычанай. На пляцоўцы працавалі міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі. Адбылося пленарнае пасяджэнне на тэму “Энергазберажэнне: праблемы, задачы, дасягненні”, прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Энергаэфектыўнасць: эканамічная бяспека і канкурэнтаздольнасць”.
Была прадстаўлена прадукцыя розных краін свету. Удзел у форуме сёлета прынялі замежныя арганізацыі з Расіі, Украіны, Даніі, Эстоніі, Германіі, Польшчы, Аўстраліі, а таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, бізнес-супольнасцей.
Урачыста адкрыў міжнародны форум намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч. Ён шчыра вітаў усіх удзельнікаў, а таксама ўручыў узнагароды кіраўнікам лепшых прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, якія ўкараняюць інавацыйныя тэхналогіі ў жыццё.
У адной з залаў свае інвестыцыйныя праекты прадстаўлялі амаль усе раёны вобласці. Не без інтарэсу многія патэнцыяльныя інвестары затрымліваліся і каля стэндаў Браслаўскага раёна. Зацікаўлена расказвалі пра інвестпраекты наведвальнікам намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Высоцкая і начальнік аддзела эканомікі Алена Субота. У прыватнасці, тут жа ў чарговы раз сустрэліся з інвестарам Андрысам Верашчагінасам, які плануе будаваць біягазавы комплекс на тэрыторыі, якая прылягае да свінакомплекса СВК “Маяк Браслаўскі”, і абмеркавалі надзённыя пытанні.
Дэгустацыю і продаж сваёй прадукцыі наладзілі вытворцы філіяла Глыбоцкага МКК “Браслаўрыба”. Яны прадставілі ўсе віды рыбных кансерваў. Удзельнікі з задавальненнем іх каштавалі, давалі дастаткова высокую ацэнку якасці і смаку. Асабліва даспадобы прыйшліся карп у розных заліўках, таўсталобік і часцік. Выручка браслаўскіх вытворцаў на дэгустацыі-продажы склала каля 4 млн. рублёў.
Міжнародны форум яшчэ раз даказаў, што Віцебская вобласць – гэта рэгіён вялікіх магчымасцей для інавацый і надзейны партнёр для супрацоўніцтва.

Тэкст і фота Зінаіды Палулех.IMG_7994 (Small) IMG_7998 (Small) IMG_8010 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *