З дабрынёй у сэрцы браслаўчан

Актуальное

IMG_4092 (Small)На працягу пяці дзён на мінулым тыдні ў РДК працавала праваслаўная выстаўка-кірмаш “Радасць слова”. Мерапрыемства, арганізаванае выдавецтвам Беларускага экзархата, раённым выканаўчым камітэтам і па благаслаўленні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, прынесла шмат дабрыні ў сэрцы браслаўчан. Яны змаглі дакрануцца да гісторыі, прыгажосці і духоўнасці слова.
Жыхары Браслаўшчыны з задавальненнем наведвалі выстаўку і набывалі на ёй праваслаўныя кнігі, аўдыё-, відэапрадукцыю, срэбраныя вырабы, іконы і інш. Актывісты выдавецтва, якія прадавалі царкоўныя рэчы, як расказвалі самі, прыехалі ў Браслаў з канкрэтнай місіяй – навучыць любові да бліжняга, дабрыні і цярпенню. Яны падчас выставы прапаведавалі асноўныя законы Бога і былі прыемна здзіўлены, калі знаходзілі паразуменне ў вачах і душах нашых землякоў.
Актыўна наведвалі браслаўчане і іншыя мерапрыемствы, праводзімыя арганізатарамі свята. Напрыклад, у чацвер, 23 студзеня, у гімназіі вучні 9 – 11 класаў і выкладчыкі навучальнай установы праслухалі лекцыю на тэму “Дэмаграфічныя праблемы сучаснасці”, якую прэзентавала супрацоўнік цэнтра аховы мацярынства і сямейных каштоўнасцей Беларускай Праваслаўнай Царквы, кандыдат медыцынскіх навук Галіна Жыгунова. Яна даступна расказала пра важнасць здароў’я будучых мам, чым пагражаюць іх фізічнаму і псіхалагічнаму стану аборты, як правільна ладзиць сямейныя адносіны. І, нягледзячы на тое, што ў актавай зале гімназіі прысутнічала каля 130 чалавек, у час лекцыі панавала ідэальная цішыня, якая падцвярджала, што падлеткам была цікава гэта тэма.
У гэты ж дзень у СШ №2 прайшла гутарка са старшакласнікамі пра каханне і шлюб на аснове фільма “Пачатак”. У цэнтральнай бібліятэцы адбылося цікавае знаёмства са сцэнарыстам і рэжысёрам мастацкіх фільмаў ”Прытчы” і “Прытчы-2” Віталем Любецкім.
Кожны дзень дзеці з дзіцячых садкоў горада і малодшыя школьнікі прыходзілі на выставу, дзе яе арганізатары наладзілі прагляд анімацыйных гісторый са Старога Запавета. Таксама ў дні выстаўкі праходзіла акцыя па зборы кніг для бібліятэкі Друйскага дзіцячага дома “Падары кнігу дзецям”. У выніку акцыі былі сабраны дзве вялізныя каробкі кніг, якія з радасцю прыносілі нашы землякі. Сваю лепту ў гэтую місію ўнесла і выдавецтва Беларускага экзархата, якое перадало ў бібліятэку гэтай установы некалькі духоўных кніг.
Апошні дзень выстаўкі закончыўся набажэнствам каля іконы Святой Монікі, якое праводзіў протаіерэй Анатоль Іваноў, благачынны Браслаўскага благачыння, настаяцель Свята-Успенскага храма.
На ўрачыстым закрыцці свята актывісты выдавецтва Беларускага экзархата, якія працавалі на выстаўцы, выказалі шчырыя словы падзякі кіраўніцтву Браслаўскага райвыканкама, дырэктару гімназіі Людміле Каптур, дырэктару ЦБС Вользе Ляснеўскай за выдатную арганізацыю і правядзенне праваслаўнай выстаўкі-кірмашу “Радасць слова”. Таксама ўручылі граматы старшыні райвыканкама Сяргею Шматаву, намесніку начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ірыне Мацук, і айцу Анатолю Іванову.
Пасля усяго адбылося ўрачыстае ўручэнне факсімільных выданняў “Слуцкага Евангелля” Браслаўскай раённай бібліятэцы і прыходу храма Успення Прасвятой Багародзіцы г. Браслава. Гэтыя кнігі цяпер можа пачытаць кожны жадаючы ў чытальнай зале бібліятэкі.

Вольга Патаповіч.
Фота аўтара.IMG_4104 (Small)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *