У апошні дзень мінулага года свята завітала ў дзіцячае аддзяленне Браслаўскай ЦРБ

Актуальное

IMG_7681 (Medium)У апошні дзень мінулага года свята завітала ў дзіцячае аддзяленне Браслаўскай ЦРБ. Адбылося гэта ў рамках акцыі “Цуды на каляды”, якую праводзіў райкам БРСМ.
З дапамогай неабыякавых браслаўчан і гасцей нашага горада, якія паўдзельнічалі ў дабрачынным мерапрыемстве, маленькія пацыенты атрымалі ў падарунак ад Дзеда Мароза саладосці і цацкі. А ў аддзяленне былі перададзены падгузкі і вільготныя сурвэткі.

Вячаслаў Каладынскі.
Фота аўтара.IMG_7685 (Medium)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *