Каналізацыя — не смеццеправод

Спрашивайте-отвечаем

kanalizaciya-1У аварыйна-дыспетчарскую службу жыллёва-камунальнай гаспадаркі апошнім часам пачасціліся тэлефанаванні са скаргамі грамадзян на забруджванне труб каналізацыйных сцёкаў. Пры гэтым ёсць такія нецерплівыя кватэраздымшчыкі, што, калі сантэхнікі не з’явяцца ў бліжэйшыя хвіліны, адразу пачынаюць скардзіцца на неаператыўную работу камунальнікаў у мясцовыя органы ўлады.
Між іншым часцей за ўсё ў захрасанні труб вінаваты непасрэдна самі гаспадары кватэр. Чаго толькі не дастаюць з каналізацыі нашы сантэхнікі: харчовыя адыходы, падгузнікі, рыззё, рыбныя галовы, пластыкавыя бутэлькі і нават цвёрдыя будаўнічыя матэрыялы. Але ж каналізацыя не смеццяпровад і прызначана зусім не для гэтага. І калі ёй карыстацца па прамому прызначэнню, упэўнены, захрасаць яна так часта не будзе.
Для бытавых адыходаў ля шматкватэрных дамоў устаноўлены кантэйнеры, у якія вельмі пажадана выкідваць іх пасартаванымі. Асобна шкло, пластмасу, паперу, арганіку. Пара ўжо прывыкаць да больш цывілізаваных адносін з бытавым смеццем.
І яшчэ хачу закрануць адну праблему жыхароў шматкватэрных дамоў — гэта падвалы. Усталяваліся вялікія маразы і, калі не зачыняць уваходныя дзверы, можа размарозіцца ўся сістэма водазабеспячэння і абагрэву. Пры такіх нізкіх тэмпературах, праз незачыненыя дзверы ў падвалы, губляецца шмат цяпла, а яно каштуе дорага. Таму заклікаю ўсіх кватэраўладальнікаў шматпавярховых дамоў думаць не толькі пра свае выгоды, а і пра нязручнасці, якія вы сваімі дзеяннямі дастаўляеце суседзям. Давайце разам клапаціцца пра камфорт і ўтульнасць нашага жылля.

Іван Маслоўскі, начальнік участка АДС ЖКГ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *