Сустрэча з музыкантамі

Актуальное

DSC06488 (Medium)Браслаўскую дзіцячую школу мастацтваў нездарма называюць домам дзяцінства і творчасці. Тут развіваюць музычныя здольнасці хлопчыкаў і дзяўчынак. І для гэтай установы важна, каб самыя таленавітыя выхаванцы працягвалі навучанне па профілі і ў далейшым.
Сяброўскія сувязі звязваюць калектыў ДШМ на працягу многіх гадоў з калектывам Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа. Вось і нядаўна госці завіталі ў Браслаў. На сустрэчу прыйшлі юныя музыканты школы, іх педагогі, бацькі.
Напачатку выкладчыкі з Наваполацка правялі майстар-класы для тых, хто сёлета збіраецца паступаць у каледж, затым расказалі пра сваю ўстанову.
Сёлета каледж адзначыў сваё 45-годдзе. За час існавання ўстанова падрыхтавала шмат спецыялістаў высокага ўзроўню. Выпускнікі з’яўляюцца лаўрэатамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, кожны год становяцца студэнтамі прэстыжных ВНУ.
Сярод такіх, дарэчы, ёсць і выпускнікі Браслаўскай ДШМ.
Педагогі і навучэнцы каледжа расказалі і паказалі відэапрэзентацыю аддзяленняў музычнай установы, творчых калектываў. Госці парадавалі браслаўчан і цудоўны канцэрт, у якім гучалі класічныя творы, папуры на тэмы рускіх народных песень у выкананні цымбалістаў, піяністаў, скрыпачоў, акардэаністаў.
“Баркаролу” П. Чайкоўскага выканала Кацярына Лях, наша зямлячка, былая выпускніца ДШМ, цяперашняя навучэнка І курса музычнага каледжа.
Сустрэча падарыла ўсім цудоўны настрой. Дырэктар ДШМ Альберт Бялусь на развітанне уручыў гасцям кветкі і сувеніры і пажадаў таленавітых выхаванцаў, пабольш абітурыентаў і творчых поспехаў.

Зінаіда Аляксандрава.DSC06492 (Medium)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *