gerbflag1

Стартавала выбарчая кампанія

Актуальное

gerbflag1Утварэнне тэрытарыяльных выбаркамаў на мясцовых выбарах у Беларусі павінна адбыцца да 27 снежня. Пра гэта на пасяджэнні ЦВК па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Беларусі 27-га склікання заявіў сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
Акруговыя выбарчыя камісіі павінны быць сфарміраваны да 6 студзеня, участкі – да 21 студзеня, участковыя камісіі – да 5 лютага ўключна.
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пройдзе з 12 студзеня па 10 лютага. Прэтэндэнты на дэпутацкі партфель павінны падаць неабходныя дакументы не пазней за гэты тэрмін.
З 11 па 20 лютага – этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Камісіі разгледзяць пададзеныя дакументы, правядуць неабходныя праверкі.
Самы актыўны перыяд выбарчай кампаніі – агітацыйны – пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і працягнецца да 22 сакавіка.
Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў пройдзе з 18 па 22 сакавіка.
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 27-га склікання назначаны на 23 сакавіка 2014 года. Адпаведны ўказ №557 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 снежня. Дата вызначана з улікам устаноўленых законам тэрмінаў на ўтварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій, падрыхтоўку і правядзенне іншых выбарчых дзеянняў у адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Беларусі.
Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана ў адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі павінны забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Беларусі тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Фінансавацца выбарчай кампанія будзе за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.