Пробны рэйс

Актуальное

trans_arcticУ Браслаўскі райвыканкам 18 лістапада паступіў калектыўны зварот ад грамадзян, што жывуць у латвійскім Даўгаўпілсе, і мясцовых жыхароў. У ім звярталася ўвага мясцовай улады на неабходнасць аднаўлення суботняга рэйса аўтобуса па прыгарадным маршруце «Браслаў-Друя» ці адкрыцці новага «Браслаў-Слабодка».
Тлумачылася гэта тым, што ў суботу няма руху грамадскага транспарту ў накірунку агр. Слабодка. У сувязі з чым многія пасажыры, прыбыўшыя ў Браслаў, у тым ліку з Даўгаўпілса, не могуць трапіць у гэты населены пункт.
Адмена суботніх рэйсаў па маршруце «Браслаў-Друя» была выклікана неабходнасцю аптымізацыі маршрутнай сеткі ў сувязі са стратнасцю прыгарадных перавозак. Але калектыўны зварот грамадзян не застаўся без увагі.
Райвыканкам сумесна з аўтатранспартным прадпрыемствам разглядалі розныя варыянты яго рашэння на карысць грамадзян.
У іх выніку кіраўніцтвам АТП №18 прынята рашэнне з 14 снежня арганізаваць рух аўтобусаў па суботах па маршруце «Браслаў-Слабодка» па наступным графіку: адпраўленне ад АС г. Браслава — 13.00 з прыбыццём у агр. Слабодка ў 13.25; а ў адваротным накірунку: адпраўленне з аграгарадка — 13.30 з прыбыццём у Браслаў у 14.00.
Разам з тым акцэнтруем увагу пасажыраў на тое, што аўтобусы па ўказаным маршруце будуць рухацца рэгулярна на працягу трох месяцаў — да 14 сакавіка 2014 года. Менавіта на гэты час раённая ўлада дамовілася з кіраўніцтвам АТП №18, каб дасканала вывучыць сітуацыю з пасажырапатокам. А па выніках маніторынгу кіраўніцтвам аўтатранспартнага прадпрыемства будзе прынята канчатковае рашэнне наконт жыццяздольнасці рэйсу «Браслаў-Слабодка».
Калектыўны зварот грамадзян на гэты час застаецца на кантролі райвыканкама. Вынікі яго разгляду будуць апублікаваны ў раённай газеце.

Людміла Кастыгова, начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *