Паступова пераходзім на «лічбу»

Актуальное

31787Паважаныя тэлегледачы, Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання інфармуе, што ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай укаранення лічбавага тэлебачання ў Беларусі да 2015 года здзяйсняецца планамерны пераход на «лічбу».
Так, у перыяд са снежня бягучага года па студзень наступнага на радыётэлевізійнай перадаючай станцыі ў г.п. Шаркаўшчына будзе праведзены пераход вяшчання лічбавага тэлевізійнага перадатчыка з фармата MREG-2 на MREG-4 з павелічэннем магутнасці вяшчання з 200 Вт да 2 000 Вт.
Гэты змены дазволяць павялічыць колькасць прымаемых праграм з 5-і да 8-і, павялічаць радыюс зоны абслугоўвання з 23 да 30 км і можна будзе прымаць лічбавы пакет тэлевізійных праграм, у які ўваходзяць «Беларусь I», «Беларусь-2», «Беларусь-3», «АНТ», «СТВ», «НТВ-Беларусь», «РТР-Беларусь», «МІР».
Нагадаем, што для прыёму лічбавага пакета трэба ўстанавіць прыёмную тэлеантэну дацыметровага дыяпазону хваль з гарызантальнай палярызацыяй, зарыентаваць яе ў бок Шаркаўшчынскай перадаючай станцыі, хто жыве ў радыюсе зоны яе абслугоўвання; устанавіць лічбавую прыстаўку стандарта DVB-T з фарматам сціскання MREG-4 ці тэлевізар з устроеным цюнерам; настроіць тэлепрыстаўку ці тэлевізар на частату 43 тэлеканала.
Асабліва звяртаем увагу, што некаторыя састарэлыя мадэлі лічбавых прыставак падтрымліваюць толькі фармат MREG-2 і пасля пераходу на MREG-4 не змогуць прымаць лічбавы тэлевізійны сігнал.
У выпадку ўзнікнення пытанняў наконт прыёму лічбавага пакета тэлепраграм можна звяртацца ў Браслаўскі цэх ультракароткіх хвалевых радыёстанцый па тэл. 6-26-00, а таксама ў Віцебскі абласны вузел радыёвяшчання і тэлебачання па тэл. (8-0212) 27-22-53.
Падрабязную інфармацыю пра лічбавае тэлебачанне ў Віцебскай вобласці можна таксама атрымаць па кароткім нумары 172 даведачна-інфармацыйнай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *