IMG_8959 (Small)

Дзед Мароз завітаў на гарадскую плошчу

Актуальное

IMG_8959 (Small)Нягледзячы на зусім не зімовае надвор’е, Дзед Мароз са Снягуркай і сваімі памагатымі ў перадкалядны дзень завіталі на гарадскую плошчу, каб павіншаваць браслаўчан з надыходзячымі святамі.
Спачатку дзетак і дарослых забаўлялі жыццярадасныя скамарохі, недарэчны Рассеяны з вуліцы Басейнай і сур’ёзны Разумнік.
Разам з казачнымі персанажамі дзеці вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі навагоднія песні, танцавалі, адгадвалі цікавыя загадкі.
Музыка, смех, прыўзняты настрой віталі над плошчай каля галоўнай ёлкі горада. Прахожыя спыняліся, каб зарадзіцца святочным настроем.
А колькі радасці для малечы прынёс прыход Дзеда Мароза і яго ўнучкі, як засвяціліся іх вочкі. Яшчэ б! Дзеянне адбывалася не ў памяшканні, а на вуліцы. А гэта зусім іншы настрой і іншыя адчуванні.
З вялікім задавальненнем дзеці чыталі свайму любімаму чараўніку вершы пра Новы год, а ў якасці ўзнагароды атрымлівалі цукеркі.
Ранішнік праходзіў у такім вясёлым і хуткім тэмпе, што нават не было і мінуты, каб засумаваць ці замерзнуць.
Многія дарослыя, што прачыталі анонс у раёнцы, прыйшлі на плошчу са сваімі дзеткамі і выказвалі толькі станоўчыя водгукі ад гэтага мерапрыемства.
Кожны, хто прысутнічаў на свяце, не застаўся без радасных эмоцый і добрага вясёлага настрою, за што вялікі дзякуй яго арганізатарам.

Алена Пятушка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.