Для прывабнасці роднага краю

Актуальное

Reclama1Канцэпцыя развіцця знешняй рэкламы на тэрыторыі раёна да 2015 года зацверджана рашэннем раённага Савета дэпутатаў. Яна аказвае станоўчы ўплыў на знешні выгляд населеных пунктаў, іх мастацка – архітэктурнае афармленне. Для ўдзельнікаў рэкламнага рынку вызначаны тэрыторыі раёна для размяшчэння такіх аб’ектаў. Гэта аўтамабільныя дарогі ў накірунках Міёр, Полацка, Пастаў, Мядзеля, Глыбокага, Лагойска, граніцы Латвійскай Рэспублікі, а ў райцэнтры – вуліцы Булойчыка, 1 Мая, Садовая, Кастрычніка, Ленінская, Савецкая. Цяпер уздоўж аўтадарог на сценах жылых дамоў і грамадскіх пабудоў устаноўлена 38 рэкламных канструкцый, з іх з рэкламай айчынных вытворцаў – 5, турыстычнай накіраванасці – 12. На 21 шчыце размешчана сацыяльная рэклама.
Даходы, якія паступаюць у раённы бюджэт ад такой дзейнасці, накіроўваюцца на фінансаванне сацыяльных праграм у інтарэсах жыхароў раёна, святочнае і тэматычнае афармленне горада, а таксама на добраўпарадкаванне тэрыторый. Заключана 20 дагавораў на размяшчэнне рэкламы.
За 10 месяцаў бягучага года ў раённы бюджэт паступіла 10,7 млн. руб. сродкаў, што складае 139,2% да ўзроўню мінулага года.
На размяшчэнне знешняй рэкламы, выпуск буклетаў, каталогаў, праспектаў і іншай прадукцыі хлебазавода, нацпарка, турбазы “Браслаўскія азёры” запланавана выкарыстаць на 2011 – 2013 гг. 67,7 млн. руб., а фактычна зрасходавана 98,8 млн. руб. І ў той жа час усё ж нельга сказаць, што актывізавалася работа па размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы тавараў, паслуг.
Сёлета і ў наступным годзе будзе працягвацца дзейнасць па развіцці знешняй рэкламы, што дазволіць папоўніць даходную частку мясцовага бюджэту і зрабіць горад больш сучасным і прыгожым.

Валянціна Высоцкая,
намеснік старшыні райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *