Спяшайцеся рабіць дабро

Актуальное

DSC09446 (Small)У апошні час у нашай рэспубліцы, як і ва ўсім свеце, развіваецца валанцёрскі рух, у які з кожным днём уліваецца ўсё больш і больш людзей.
У дакладным перакладзе слова “валанцёр” азначае “добраахвотнік”. Гэта чалавек, які бескарысліва дапамагае тым, хто апынуўся ў цяжкім становішчы. У адказ ён атрымлівае шмат станоўчых эмоцый, новых сяброў – аднадумцаў, бачыць рэальныя плады сваёй дзейнасці, а часам пераасэнсоўвае і сваё жыццё.
Вакол нас нямала тых, каму патрэбны клопаты, любоў і падтрымка. Гэта людзі з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокія пажылыя, дзеці – сіроты. Валанцёры могуць зрабіць іх больш шчаслівымі. Для гэтага не патрэбна быць дыпламаваным псіхолагам ці доктарам, мець шмат вольнага часу. Адзінае, што спатрэбіцца, гэта жаданне зрабіць свет лепшым.
Валанцёрам можа стаць кожны, незалежна ад узросту, адукацыі, матэрыяльнага становішча. Галоўная ўмова – любоў да людзей, добрае сэрца. Такая работа не аплачваецца, але каштуе намнога больш, чым грашовыя купюры.
У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў працуе валанцёрская група “Роўнасць”, дзейнасць якой спалучае ў сабе ўзаемадзеянне маладых інвалідаў і пажылых грамадзян на падставе сумеснага сацыяльна – культурнага баўлення вольнага часу, прапагандзе творчых магчымасцей маладых інвалідаў, клопатаў пра пажылых людзей. Калі ў вас ёсць багаты жыццёвы вопыт, творчыя ідэі і жаданне імі падзяліцца, чакаем вас у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Браслаў, вул. К. Лібкнехта, 6, тэлефон 63-2-22.
Спяшайцеся рабіць дабро!

Ірына Максімовіч,
загадчыца аддзялення дзённага
знаходжання для інвалідаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *