“Лёгкага хлеба” не атрымалася

Государственная пограничная политика

1701На спажывецкім рынку Беларусі даволі высокім попытам карыстаецца адзенне, якое прайшло ўцэнку ў гандлёвых цэнтрах Еўропы. А попыт, як вядома, нараджае прапанову. Таму нядобрасумленныя прадаўцы ў пагоні за большымі прыбыткамі спрабуюць завозіць у нашу рэспубліку рэчы, не рэалізаваныя ў заходніх краінах, а таму і ўцэненыя, пад відам вопраткі, якая была ва ўжыванні.
Як паведамляе Віцебская мытня, 30 кастрычніка бягучага года супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі ў Браславе завершана канфіскацыя незаяўленага тавару “Адзенне без прыкмет зносу”, які быў увезены ў нашу краіну 3 верасня 2013 года праз рэспубліканскі пункт мытнага афармлення “Урбаны”.
Падчас кантролю было ўстаноўлена, што ў грузавым адсеку транспартнага сродку знаходзіцца тавар “Новае адзенне” агульнай вагой 500 кг, які не адпавядае інфармацыі, заяўленай у дакументах. Пры больш пільным доглядзе была выяўлена партыя адзення без прыкмет зносу ў колькасці 150 кг і коштам 270870000 беларускіх рублёў. Тавар згодна з ч.3 арт.14.5 КоАП РБ (прадастаўленне мытнаму органу пры дэклараванні тавараў недакладных звестак) канфіскаваны. У адносінах да асоб, якія маюць дачыненне да правапарушэння, распачаты адміністрацыйны працэс.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *