image

Ці прадугледжаны льготы?

Спрашивайте-отвечаем

imageУ апошні час ва ўпраўленне па працы, занятасці, сацыяльнай абароне райвыканкама пачасціліся пытанні наконт устанаўлення льгот “дзецям вайны”. На пытанне адказвае намеснік начальніка ўпраўлення Інэса Пашкевіч.
— Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ветэранах” вызначаны катэгорыі грамадзян, якія пацярпелі ў гады вайны і якім устаноўлены сацыяльныя льготы. Да іх адносяцца члены сямей загінуўшых (памерлых) ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў з ліку бацькоў, якія не ўступілі ў новы шлюб; дзяцей (у тым ліку ўсыноўленых) загінуўшага (памерлага), якія атрымліваюць пенсію па страце кармільца; былыя вязні фашызму; інваліды з дзяцінства пасля ранення, кантузіі, звязанага з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў.
Прававы статус грамадзянам, якія ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны былі непаўналетнімі, а таксама якія пачалі працоўную дзейнасць у гэты перыяд, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены. Унясенне змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства ў частцы ўстанаўлення статуса і дадатковых мер сацыяльнай абароны гэтай катэгорыі грамадзян не плануецца і не ўваходзіць у кампетэнцыю ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Па інфармацыі Міністэрства па працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у 2014 – 2015 гг. гэтае пытанне разглядаць не плануецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.