Самыя папулярныя Арцём і Вікторыя

Актуальное

12За 9 месяцаў бягучага года ў раёне нарадзіліся 198 дзяцей — 94 хлопчыкі і 104 дзяўчынкі. Гараджанамі сталі 120, 50 хлопчыкаў і 70 дзяўчынак, як удакладніла начальнік аддзела ЗАГС Галіна Юрэнка. Сёлета ў пяці сям’ях на свет з’явіліся двойні. Больш за 15% усіх дзяцей нарадзілі адзінокія маці.
Першынец нарадзіўся ў 104 сем’ях. Шчаслівымі “ўладальнікамі” другога дзіцяці сталі 68 сямей, трэцяга – 12. У 8-мі сем’ях з’явілася чацвёртае дзіця, у двух – пятае. Рэкардсменам пакуль лічыцца сям’я, дзе дачакаліся шостага дзіцяці.
“Самым папулярным хлапчуковым імем працягвае заставацца Арцём. На другім месцы Аляксандр, Кірыл і Глеб, на трэцім Аляксей, Дзяніс, Ягор, Канстанцін і Раман, — сказала Галіна Юрэнка і дадала. — Незвычайнымі імёнамі хлопчыкаў не называлі, а вось рэдкімі ў нашым раёне можна лічыць Давіда, Каміля, Марка, Казіміра і Савелія.”
“Калі казаць пра дзяўчынак, то да выбару імя бацькі падышлі больш крэатыўна. На 104 дзяўчынкі, народжаныя за 9 месяцаў года, маецца 50 розных імёнаў, — працягвае Галіна Яўгенаўна. – Лідыруе Вікторыя, іх ужо 8, крыху менш папулярныя імёны Аляксандры, Настассі і Ксеніі (па 7), потым ідзе Паліна (6), Маргарыта (5) і Ганна (4). Толькі цяпер “здаюць пазіцыі” Дар’я і Яна, а некалькі гадоў запар такімі імёнамі называлі дзяўчынак часцей за ўсё. Цяпер сталі з’яўляцца на свет Кіры (іх ужо 3), хоць раней гэтае імя ў нас лічылася рэдкім. Непапулярнымі ў гэтым годзе можна назваць Алісу, Васілісу, Марту, Ніку, Тарэсу. А вось да вельмі рэдкіх адносяцца Аміна, Ганнабэла, Даяна, Дамініка, Жасміна, Ясенія, Ліка, Рада і Лаура-Ядзвіга”.

Вольга Патаповіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *