Аперацыя “Пешаход”

Актуальное

500px-Znak_D-6.svgГод за годам на дарогах Віцебшчыны аўтатрагедыі забіраюць сотні чалавечых жыццяў. Здавалася б, кожны пешаход ведае, чым яму пагражае сутыкненне з машынай. І з-за адной боязі наступстваў людзі павінны быць асцярожнымі. Але занадта ўжо абыякавымі да жыцця сталі многія пешаходы.
Калі паглядзець на статыстыку, то з пачатку гэтага года на дарогах вобласці адбылося 118 наездаў на пешаходаў ( уБраслаўскім раёне — 2), з удзелам веласіпедыстаў – 26 ДТЗ ( у нас 1). Загінулі ў аварыях 35 чалавек, на Браслаўшчыне 1, а траўмы атрымалі 87.
Асаблівую ўвагу хочацца звярнуць на непаўналетніх пешаходаў. Яны прыносяць больш за ўсё праблем і клопатаў. У бягучым годзе пад колы аўтамабіляў у вобласці трапілі 17 дзяцей, двое з іх загінулі.
Сярод прычын здарэнняў з пажылымі пешаходамі істотную ролю адыграваюць узроставыя змены ў арганізме: запаволеная рэакцыя, слабыя зрок і слых, дрэнная арыентацыя ў інтэнсіўным руху транспарту.
Прычын наездаў на пешых удзельнікаў дарожнага руху шмат, але адной з галоўных з’яўляецца невыкананне імі правіл бяспечных паводзін.
Напрыклад, у нашым раёне вадзіцель «Фольксвагена» ў цёмны час сутак не заўважыла пешахода і наехала на яго. Аказалася, што мужчына сядзеў на дарозе. Убачыць нерухомага чалавека на дарозе без святлоадбівальных элементаў яна не змагла. З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелы быў змешчаны ў бальніцу, дзе пазней памёр.
У сувязі з прыходам восені і ранняга наступлення цемры значна ўзрастае небяспека для чалавека, які знаходзіцца на дарозе. Лічбы статыстыкі ўпарта кажуць: большасць аварый здараецца менавіта ў цёмны час сутак. У перадсвітальныя гадзіны многія пешаходы, спяшаючыся на працу, пераходзяць вуліцу ў неналежным месцы. Такая ж сітуацыя назіраецца і пры вяртанні з працы, колькасць парушэнняў ПДР гэтай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху таксама ўзрастае. Спешка і недысцыплінаванасць прыводзяць да аварый.
З мэтай прадухілення і прафілактыкі ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў у перыяд з 16 па 21 кастрычніка на тэрыторыі Браслаўскага раёна праводзіцца спецыяльная аперацыя «Пешаход!».
У перыяд правядзення мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ асаблівую ўвагу надаюць спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху з боку пешаходаў і веласіпедыстаў. Хочацца нагадаць пра тое, што пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі. А веласіпедыстам нагадваем, што веласіпед павінен мець гукавы сігнал і абсталяваны люстэркам задняга віду, спераду святлоадбівальнікам белага колеру, ззаду — чырвонага, а па баках –катафотамі аранжавага колеру. За невыкананне дадзеных патрабаванняў прадугледжаны штраф ад 1 да 3 БВ. Але такое пакаранне непараўнальнае са здароўем і чалавечым жыццём.
Паважаныя пешаходы, будзьце больш уважлівымі пры пераходзе вуліц. Не перабягайце дарогу перад транспартам. Пераходзьце праезную частку толькі па пешаходным пераходзе.
Паважаныя вадзіцелі, пешаходы і веласіпедысты, будзьце ўзаемна ветлівымі на дарозе!

Уладзімір Лапко, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *