Валянціна Шаваліева рупліва працуе на пральні

Актуальное

IMG_5621 (Small)Безумоўна, прыемна пачынаць свой працоўны дзень у чыстым і дагледжаным спецадзенні. І свая пральня на прадпрыемстве значна аблягчае гэту задачу. Але немалаважную ролю іграе, хто там працуе, сочыць за ходам мыцця адзення, якасна яго адпрасуе, прышые гузік.
На філіяле Глыбоцкага МКК «ВТЦ г.Браслаў» больш за 15 гадоў гэтыя абавязкі выконвае Валянціна Шаваліева . Кожны дзень праз яе рукі праходзіць каля 50 кг спецадзення, але жанчына выдатна спраўляецца са сваёй работай. Працавітая, добрасумленная, заўсёды ветлівая, яна знаходзіцца на добрым рахунку ў адміністрацыі прадпрыемства і карыстаецца павагай у калектыве.

Фота Алены Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *