Курсам праўды і яднання

Актуальное

IMG_6094 (Small)На базе спартыўна-аздараўленчага лагера «Чайка» ў жніўні адбыўся першы ўсесаюзны злёт грамадскага руху і грамадскіх ініцыятыў у падтрымку канцэпцыі грамадскай бяспекі «Курсам праўды і яднання», асноўнымі мэтамі якой з’яўляюцца маральнае змяненне грамадства і вывад чалавецтва з сістэмы крызісу
Канцэпцыя распрацавана ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя на базе метадалогіі, згодна якой можна класіфікаваць і аналізаваць падзеі, што адбываюцца ў свеце. У якасці грамадскіх ініцыятыў яна ёсць ва ўсіх постсавецкіх краінах.
Пяць дзён прадстаўнікі аб’яднання «Курсам праўды і яднання» больш за 50 чалавек, дарэчы ўсе яны без шкодных звычак, з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Германіі, Францыі, Канады і Казахстана ў «Чайцы» праводзілі навучальныя семінары, гутаркі, даклады, у якіх закраналіся тэмы маралі, духоўнасці, развіцця грамадства ў розных краінах, абмяркоўваліся праблемы сельскай гаспадаркі і сучасныя метады іх вырашэння ды і шмат іншых злабадзённых тэм.
Акрамя гэтага, удзельнікі злёту мелі магчымасць убачыць цудоўныя мясціны Браслаўшчыны, пазнаёміцца з гісторыяй нашага краю, паслухаць выступленне фальклорнага калектыву РДК.
На працягу злёту выкладчык Дзяржаўнага расійскага ўніверсітэта г. Калінінграда Мікалай Сакалоў праводзіў навучальны курс па тэме «Выкладчык духоўна-маральнага выхавання», праходзілі штодзённыя трэніроўкі па самаабароне, жадаючыя таксама мелі магчымасць навучыцца рускім танцам. І, безумоўна, кожны вечар удзельнікі лагера атрымлівалі асалоду ад атмасферы цішыні і спакою каля вогнішча на маляўнічым беразе воз.Дрывяты.
У час падвядзення вынікаў злёту былі акрэслены планы і задачы на будучыню, выказаны спадзяванні, што такія мерапрыемствы на гасціннай браслаўскай зямлі стануць традыцыйнамі.

Алена Пятушка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *