OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Браслаўскія дарожнікі – у прызёрах

Актуальное

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЛетняя спартакіяда сярод работнікаў РУП “Віцебскаўтадар” прайшла нядаўна ў дзявяты раз у Глыбокім.
У праграме спаборніцтваў, як звычайна, былі міні-футбол, валейбол, настольны тэніс, лёгкая атлетыка. Браслаўчане ўдзельнічалі ва ўсіх відах.
Каманда ДЭУ-34 добра вядома сваімі спартыўнымі дасягненнямі не толькі сярод калег, але яна і пастаянная ўдзельніца раённых спаборніцтваў. Вось ужо два гады запар становіцца пераможніцай сярод прамысловых прадпрыемстваў.
Летняя спартакіяда праходзіла на працягу двух дзён і выліліся ў сапраўднае спартыўнае свята, якое садзейнічала папулярызацыі здаровага ладу жыцця, развіццю масавага спорту.
У лёгкай атлетыцы выдатныя вынікі паказалі Таццяна Грыгор’ева, Сяргей Бялецкі. Парадавалі і тэнісісты Галіна Бялова і Дзяніс Піўрык. Валейбалісты занялі трэцяе месца.
А па агульных выніках каманда ДЭУ-34 стала другой сярод 11 каманд спаборніцтваў. Першынство браслаўчане ўступілі сваім калегам з Глыбокага.
У чарговы раз дарожнікі атрымалі зарад бадзёрасці, добра адпачылі і сустрэліся са сваімі калегамі.

Зінаіда Аляксандрава.
На здымку: на летняй спартакіядзе каманда ДЭУ-34.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.