13718844051kjyc5oap14rfzsd

Жорсткія правілы не для “галачкі”

Актуальное

13718844051kjyc5oap14rfzsdУспышка афрыканскай чумы свіней была зарэгістравана ў канцы чэрвеня бягучага года на адным з падвор’яў Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Яна была лакалізавана, пра што паведаміў СМІ міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
Аднак і цяпер у рэспубліцы і ў вобласці праводзіцца шэраг мерапрыемстваў з мэтай мінімізацыі наступстваў і папярэджвання магчымай пагрозы гэтага захворвання жывёл. У краіне створаны рэспубліканскі штаб па ліквідацыі ачага захворвання, які ўзначальвае намеснік Прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.
Па яго словах, агучаных у СМІ, хвароба гэта не падлягае ні вакцынацыі, ні лячэнню. У заражаных вірусам свіней сінеюць вушы, яны адмаўляюцца ад ежы і на працягу 7 дзён гінуць.
Бяспека чумы і ў хуткім яе распаўсюджванні. Вірус перадаецца ад жывёлы да жывёлы. Крыніцай узбуджальніка могуць быць таксама заражаны корм, паша, на якой пасвіліся заражаныя свінні, транспарт, у якім перавозілі нездаровых жывёл, і само заражанае мяса.
За кароткі тэрмін можа загінуць усё пагалоўе свіней. Зразумела, што для Беларусі, дзе жывёлагадоўля з’яўляецца вядучай галіной сельскай гаспадаркі, вірус чумы ўяўляе сур’ёзную пагрозу.
З асабістых падвор’яў грамадзян у Іўеўскім раёне было забрана ўсё пагалоўе свіней. Знішчаны і гаспадарчыя пабудовы, дзе яны ўтрымліваліся.
Надзвычайныя меры былі прыняты і ў іншых раёнах. Напрыклад, пад Віцебскам нядаўна таксама была зафіксавана ўспышка афрыканскай чумы. У прыватнасці, дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання праінфармаваў, што Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр у пяці трупах свіней, якія належалі філіялу “Лучоса” ААТ “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў”, выявіў генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней. Дыягназ пацверджаны Усерасійскім навукова-даследчым інстытутам ветэрынарнай вірусалогіі і мікрабіялогіі. Дзяржаўная ветэрынарная служба Беларусі праводзіць комплекс мер па ліквідацыі ачага і недапушчэнні АЧС. У Віцебскім раёне ў сувязі з гэтым аб’яўлены каранцін.
Пад асаблівую ахову ўзяты свінакомплексы, на долю якіх прыпадае 90% вырашчанай у краіне свініны. Сюды не павінен трапіць ні адзін пабочны чалавек. Работнікі павінны пераапранацца ў асобнае адзенне, ім забаронена трымаць на асабістым падвор’і свіней, прыносіць з сабой мясныя прадукты, хадзіць на паляванне, бо крыніцай заражэння могуць быць і дзікі. На тэрыторыі Віцебскай вобласці арганізаваны масавы адстрэл дзікоў. Праўда, на тэрыторыі Браслаўскага раёна, дзе іх шматлікая папуляцыя, гэты працэс вядзецца вельмі павольна.
Спецыялісты дзяржаўнай ветэрынарнай службы рэкамендуюць праяўляць асцярожнасць і гаспадарам падвор’яў. Асаблівая ўвага – кармам. Набываць іх можна толькі праз сетку Белкаапсаюза, у магазінах і аўталаўках, дзе гарантавана іх якасць. Нельга даваць свінням адыходы прадуктаў харчавання, якія ўтрымліваюць мяса, тлушч, кроў.
Заўважыўшы прыкметы недамагання ў жывёл, адразу неабходна паведаміць пра гэта ў раённую ветэрынарную службу.
Пэўныя патрабаванні існуюць і да забою свіней. У месцах ачага гэта робіцца толькі ў стацыянарных пунктах забою. А гаспадары падвор’яў, якія размешчаны ў чыстых ад віруса раёнах, могуць забіваць свіней на месцы, але з абавязковым папярэднім аглядам ветэрынарным урачом.
На продаж свіней і прадукцыі іх вытворчасці ў межах раёна трэба мець дазвол галоўнага ветэрынарнага ўрача, за межы раёна – дазвол упраўлення ветэрынарыі аблвыканкама.
Калі будуць выкананы ўсе патрабаванні ветэрынарнай службы, усе зладжана прымуць неабходныя меры абароны, то праз паўгода можна будзе і далей разводзіць свіней. Акрамя таго, неабходна пастаянна весці барацьбу з грызунамі і не завозіць свіней з іншых рэгіёнаў без узгаднення з ветэрынарнай службай. Нельга дапускаць і наведвання асабістых падсобных гаспадарак староннімі асобамі. Трэба ахоўваць сваю тэрыторыю.
Максім Чагарын,
начальнік упраўлення райсельгасхарча.

P.S. Рэдакцыя звязалася з інжынерам па паляўнічых угоддзях нацпарка “Браслаўскія азёры” Сяргеем Танана, каб ён патлумачыў, чаму ў раёне так марудна вядзецца адстрэл дзікоў. Ён патлумачыў, што толькі за мінулыя выхадныя адстралялі 40 асобін, і кожную ноч па 8 –9 галоў. А каб прыцягнуць да гэтай справы больш паляўнічых, у НП пайшлі на такі крок: істотна знізілі цэны на пуцёўкі і ліцэнзіі. У прыватнасці, пуцёўка на паляванне на дзіка цяпер каштуе замест 50 – 20 тысяч рублёў. Цана на ліцэнзію на адстрэл сяголетка знізілася з 500 да 150 тыс. руб., дзіка да 2-х гадоў – з 1 млн. руб. да 300 тысяч, дарослага звера – з 2 млн. руб. да 400 тысяч. На паляванне на трафейнага дзіка ліцэнзія каштуе 600 тысяч рублёў, раней гэта сума была эквівалентная амаль 1 тысячы долараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.