images

Трапляюць браканьеры ў “сілкі”.

Человек и закон

imagesСа студзеня па чэрвень супрацоўнікі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі 84 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства. Гэта вынік 71-га спецрэйду.
Як заўжды большасць фактаў незаконнай дзейнасці (41) выяўлена ў сферы рыбалоўства, а таксама 8 парушэнняў правілаў палявання і 12 лесакарыстання, 23 іншыя парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства.
У браканьераў адабрана 10 сетак агульнай даўжынёй у 420 метраў, 107 незаконных прылад лоўлі рыбы, 3 адзінкі агнястрэльнай зброі і адна прылада незаконнага палявання, выяўлена 14,9 кубаметра незаконна нарыхтаванай драўніны. За ўзгаданы час канфіскавана 40,4 кг здабытай браканьерскімі спосабамі рыбы і 25 кг мяса дзічыны.
Суб’ектам гаспадарання выпісана 49 прадпісанняў на ўхіленне выяўленых парушэнняў дзеючых правілаў па ахове жывёльнага і расліннага свету. У следчыя органы перададзены 4 матэрыялы, па двух з іх заведзены крымінальныя справы.

Віталь Буда,
намеснік начальніка міжраённай
інспекцыі АЖ і РС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.